Абвяшчэнне беларускай незалежнасці была здабыткам не збройнага змагання, а набыло сваю легітымнасць праз чыннасць грамадзянскага кшталту. Дакладней будзе казаць аб дзейнасці цэлай плеяды нашаніўскага пакалення, прадстаўнікі якога спарадзіўшы актыўнасць шэрага нацыянальна-грамадзкіх супольнасцей разнастайных накірункаў, спрабавалі правесці ў жыццё свае погляды ды ажыццявіць свае палітычныя праекты беларускай будучыні, за якія яны потым у большасці адкажуць сваімі жыццямі. І так сталася, што нацыятворчая воля дзеячоў беларускай інтэлігенцыі павінна была выявіцца не шляхам паступовай эмансіпацыі, як імі меркавалася ў даваенныя часы, а ў становішчы ваеннай разрухі і вайсковага панавання чужынцаў. Спраўдзілась тое, што калі тыя хто не знаходзяць сілы засяродзіцца на сутнасным насуперак небяспечным абставінам змушаны падпарадкоўвацца іх наступствам. Менавіта таму плённым вырашальным намаганнем у хаатычных ваенных ўмовах, якія знясільвалі нацыю, з’явілася паўстанне беларускай незалежнасці ў сакавіку васемнадцатага года. Першая сусветная вайна, стаўшы жорсткай мачахай нацыі, выштурхнула беларусаў на шлях самастойнасці без усялякіх сродкаў для яе рэалізацыі. ( Read more... )
Эпоха лукастою няўхільна зыходзіць, як бы ўсялякія цемрашалы не чаплялісь за прыгрэтую паразітамі стабільнасць. Змены жыцця краіны не адбудуцца павольна ды гладка. І з падняволенага нацыянальнага існавання выйсце адбудзецца калі будзе скінутая выпрацаваная гадамі пакорлівасць і адноўлены дух непадпарадкаванасці, які выявіўся ў беларускім маладзёжным правым рухе. Таму ёсць нагода звярнуцца да досведа тых хто змагаўся за Ідэю Нацыі, каб не страцілась іх моц і жыццясвярджальная воля. Аднымі з самых яскравых старонак правага беларускага руху супраціва напісаны дзейнасцю тых хто прайшоў праз шэрагі арганізацыі “Край”. За тры гады чальцы СПА “Край” сталі сур’ёзнай пагрозай існаванню лукашысцкага рэжыма. З іх супрацівам Нацыя не толькі не скарылась цалкам, а сталела ды не забывалась аб празе адстойвання сваёй Волі ды Годнасці. Як і іх дзейнасць, светапогляд ды ідэйныя памкненні вылучалісь дзёрзскасцю, апантанасцю і непрымірымасцю духа. У гэтым можна пераканаца азнаёіміўшысь з у чымсці праграмным артыкулам аднага з лідэраў “Края” Яўгена Садоўскага “Нацыянальнае пакліканьне”, надрукаванага ў брашуры з аднайменным назовам. Гэта было апошняе выданне арганізацыі.
( Read more... )У здвоеным выпуску гістарычнага зборніка "Древнейшие государства на территории СССР" за 1988-1989 гады з 170 па 345 старонкі змешчана выдатнае даследванне рускай вучонай Старасцінай "Судзебніка Казіміра Ягелончыка". Цалкам самы старажытны тэкст кадыфікаванага права Княства надрукаваны ў канцы працы. У даследванні падрабязна прасочваецца гісторычны лёс Судзебніка і ўсіх яго спісаў.

( Read more... )

( Read more... )
Воплеск экстрімізма апошняга часу ў Нямеччыне, які адбываецца ў атмасферы сацыяльнапалітычнай напружанасці прывёў да з’яўлення новых, зусім нечаканых феноменаў. Службоўцы з Федэральнага ведамства абароны канстытуцыі Нямеччыны (Bundesamtes für Verfassungsschutz) прачнулісь ды адкрылі, што за апошнія два гады ў асяроддзі нямецкіх ультраправых сталі прыкметнымі экстрымісты, якія пачалі пераймаць у анархістаў “Чорнага Блока” (Black Blok) экірпіроўку, захады барацьбы ды вобраз дзеянняў. Аказваецца яны паспелі пераўтварыцца ў пагрозу грамадства (пэўна паспрабуюць выкарыстаць як новую страшылку для ліберальнага абывацеля). Хоць першыя "аўтаномныя неанацысты" пачалі праяўляць сябе яшчэ каля дзесяці год таму, толькі зараз калі іх стыль закрапіўся ў асяроддзі праварадыкальнай моладзі вырашана зярнуць на іх пільную ўвагу. Іх не цікавіць удзел у публічнай палітычнай дзейнасці, а чыннасць ультраправага гвалту ў дачыненні да сваіх супернікаў якія прыкрываюцца ліберальным парадкам Бонскай рэспублікі і правядзенне рэзкага супрацьпастаўлення сваіх поглядаў з пануючымі нормамі заходняга грамадства. Асабліва яны выяўляюць сябе масавых мерапрыемстваў. Значыць усё ж за дэманстрацыяй уласнага экстрымізма стаіць з’ява іншая чым недарэчнасць ці сімуляцыя. Яны абіраюць самастойную дзейнасць па за арганізацыйнымі структурамі, што не перашкаджаедаволі спрытна каарданываць свае акцыі ды захады паміж сабой.

Марш нямецкіх неанацыстаў аўтанамістаў у 2007( Read more... )
Недамоўленае заўсёды каштуе па самаму высокаму рахунку. У беларускай палітыцы так крок за крокам становішча падаляецца ад вырашальных змен і зводзіцца да цырка. Толькі у рэчышчы рэальнай палітыцы можна дамагчысь неабходных пераўтварэнняў, а значыць пры абавязковым вяртанні да мовы нацыянальных інтарэсаў. Прымусіць любым чынам да актуальнасці сутнаснага.
Рубікон змяльчэў. Легіянеры ў доме састарэлых, а Сенат ужо стаміўся пераносіць дзень трыумфу, забыўшысь з якой нагоды той быў прызначаны.
Габрыэле Д’Анунцыа сваёй прамовай на Капітоліі ў 1915 годзе адкрыў Італіі шлях да вайны. Для італьянцаў гэта было справай якую пачынаў яшчэ Гарыбальдзі. Адваяванне італьянскіх зямель, якія заставалісь прыналежнымі Аўстрыйскай Імперыі было важным, але яшчэ істотней значыла праз удзел у вайне праявіць нацыянальную годнасць, вывесці сваю краіну з еўрапейскіх задворкаў. І звярнуцца з адпаведнай узнятаму нацыянальнаму настрою прамовай абвяшчэння вайны болей за ўсё падыходзіла Габрыэле д'Анунцыа. На той момант яго літаратурная таленавітасць узняла яго на вяршыні славы і была па-за крытыкай як і аўтарытэт патрыятычнага палітычнага дзеяча. А авантурная скандальная слава толькі ліслівіла італьянскаму характару. Тым болей, што кожная яго выхадка ўпісвалася ў абраную ім для сабе ролю. Італьянцы любілі яго і шмат даравалі. Дагэтуль яго творчасць, асабіста самы знакаміты раман Наслаждение («Il piacere», 1889), вывучаецца ў школе. Мне цікава адкрываць для сябе свет першых правых еўрапейскіх авантурыстаў, якія з такім жа захапленнем і прасякнутасцю займалісь мастацтвам і літаратурай з якімі змагалісь за сваю радзіму. Эпоха мадэрна была асветленая іх творчасцю, узнятымі імі каштоўнасцямі.

Orazione alle legioni fiumane
Выступ д'Анунцыа перад фіўмскімі легіанерамі
( Read more... )Выступ д'Анунцыа перад фіўмскімі легіанерамі
Як вядома світа шмат у чым робіць уладара ўладаром. У першую чаргу гэта адносіцца да князя Міндоўга, пры якім разам з заснаваннем падмуркаў літоўскай дзяржаўнасці пачала ўкараняцца і герархія літоўскай арыстакратыі. З моманту падпісання пагаднення ўладарамі галіцка-валынскай дзяржавы з літоўскімі старэйшымі князямі ў 1219 года Міндоўг, так сама падпісаўшы дамову, стаў вядомым як адзін з самых уплывовых людзей Літвы. А ўжо праз трыццаць год яму належыць першынства ў Літве. Узняцца над сваімі супляменнікамі дапамаглі ня толькі ўласныя ўладныя ды воінскія якасці, але і ваярскае атачэнне якое трымалась яго ўлады і было ядром палітыкі літоўскай экспансіі. Праліць больш святла на тых хто ўваходзў у дружыны балцкіх князёў у ХІІІ стагоддзі могут паведамленні гістарычных крыніц аб акалічнасцях паходаў апошняга года жыцця Міндоўга. ( Read more... )
Раскол заўсёды з'яўляецца адной з самых трагічных падзей ды настолькі моцным выпрабаваннем якое можа прывесці калі не да знікнення нацыі то да моцнага знясільвання, якое робіць нацыю вельмі лёгкай здабычай для вонкавых сіл. Асабліва адчувальнымі да працэссаў раскладання становіцца нацыі пад час свайго з'яўлення ці цяжкіх пераўтварэнняў. Менавіта ў гэтыя моманты ўзнікаюць фактары якія могут раз'есці нацыятворчыя працэсы. Акрамя спароджаных з'явамі сацыяльна-палітычнымі (грамадзянскі канфлікт ЗША 1861-1865), этнічна-культурнымі (канфліктнасць паміж валонцамі і фламандцамі, якая так і не дала ўпэўнена ўзнікнуць бельгійскай нацыі), этнічна-рэлігійнымі (канфлікт паміж баснійцамі мусульманамі і праваслаўнымі сербамі, які пахаваў усялякія надзеі на Вялікую Сербію), ёсць расколы нагоды якіх цалкам унесеныя з вонку сіламі, што прагнуць мець навокал падначаленныя народы ці проста каб карыстаць іх саслабеўшымі ў сваіх інтарэсах. Такія расколы могут спалучацца з памылкамі радыкалізацыі першапачатковай дзейнасці, калі выціскаваюцца супольнасці не адпавядаючыя асноўнай ідэалагеме. Так і здарылась з ірландскай нацыяй якая на шляху да свабоды паўстала на падмурках радыкальнага каталіцызма, нягледзячы на выдатную ролю ў нацыянальным адраджэнні пратэстантаў з «Маладой Ірландыі». Але зламысная падтрымка брытанцамі ольстэрскіх юніаністаў-пратэстантаў зрабіла немажлівай ніякія саступкі і не пакідае да гэтуль ірландцам шанцаў на атрыманне свабоды сваёй зямлі акрамя як шляхам радыкальнага змагання.( Read more... )
Вайна прайшла па моёй роднай мясцовасці, на сумежжы сененшчыны-бешанкавіччыны, настолькі імкліва, што не пакінула па сабе памяці аб вялізных ды жорсткіх баях. Таму ўсе ўспаміны ваенных гадоў складалісь з асобных гісторый ды асабістых уражваннях. І шмат аб чым ужо забылісь ды шмат, што ўжо сказілась з цягам часу. Але ў адным выпадку напамін пра акупацыйныя падзеі быў заўсёды перад вачыма і не было мажлівасці забыцца аб іх. Трывалай нагодай быў звар’яцеўшы ў дзяцінстве Пётр Ахрэмаў сын, які стаў сведкам растрэла сваёй маці разам з вынішчэннем іншых аднавяскоўцаў.( Read more... )

Знайшоў неблагі падбор адсканаванай літаратуры прысвечаныя ваеннай гісторыі Рэчы Паспалітай. Дзякуючы невядомаму Chestnut, які стварыў на ўсе кнігі прэміўм акаўнт на рапідзе можна абраць з некалькіх дзесяткаў выданняў. Гістарычны кнігазбор.
Паўстання Края не адбудзецца да таго моманту пакуль гэта будзе ў залежнасці ад палітычнай кан'юнктуры. Ва ўсялякай справе перашкаджаюць зусім не вялізнасці, а дробнасці. Патрэбны памкненні якія б пераўзышлі межы адміністратыўнай рэзервацыі ў якіх заключаны беларусы і на якую асуджаная беларускасць. І нацыянальная справа можа і заключаецца ў тым каб пераўзыйсці свае нацыянальныя хібы. А пакуль тут нават лягенду тутэшых старажытных пушчаў - зуброў, пераўтварылі ў хворую ды прыкормленую скаціну.
На першы погляд стужка падалась звычайнай кінапрадукцыяй студыі “ХХ стагоддзе Фокс”. Фабула сюжэта складаецца з гісторыі аб выкрадзенай у Парыжы амерыканскай дзяўчыне для продажы ў якасці прастытуткі, якую ратуе бацька і не моцна ўраджвае арыгінальнасцю. Такіх стужак наздымалі шмат і яны ўжо прыелісь людзям, не выклікая да сябе вялізнай увагі, як і сапраўднае праблема сэксуальнага рабства. Ну толькі што ў здымках на ролі галоўнага героя бацькі-ратаўніка былога агента амерыканскай спецуры Браяна Мілза задзейнічаны Лаям Нісан. Трэба сказаць, што стары Лаям разоры ня спорціў, ня гледзячы на сталы ўзрост, падфарбаваныя валасы і амплуа характарнага актора ў экшн сцэнах глядзеўся пераканаўча і як раз яго здольнасць граць вострыя характэрныя ролі і зрабіла шмат у чым стужку нетыповай. Але ж сур’ёзная гульня Нісана не ўсё на што можна звярнуць увагу ў кінастужцы. ( Read more... )
Ужо зараз відавочна, што ні ад праводзімай дэмакратызацыі ні ад лібералізацыі эканомікі ні ад узнімаемай хвалі культурнай беларусізацыі няма чаго чакаць акрамя паглыблення нацыянальнага перакрыша. Лукашысцкім рэжымам праводзіцца цэлы комплекс захадаў па прыстасаванню ў новых палітычных і эканамічных умовах, прыхаваць яго пад глянцам рэформ, а тыя хто чакае хоць нейкую палёгку ад гэтага атрымаюць тыя ж умовы падпарадкавання толькі пад новым агітпропаўскім соўсам. Тое што лукашысты жывуць без закону, адмаўляючы якім-небудзь нацыянальным інтарэсам, па паняццях свавольства, бачна з апошніх падзей у краіне, якія суправаджаюцца карупцыйнымі скандаламі крыху меньш года. Нельга прымаць перадзел уладнымі групоўкамі сфер сваіх інтарэсаў як барацьбу з карупцыяй. Наадварот, апошнія прыкметы дзяржаўнага суверэнітэта будуць праедзены ўладнымі мафіознымі пацукамі ў імя ўзмацнення кланавых інтарэсаў. І Беларусь якая мае прывідны ўласны гаспадарственны суверэнітэт цалкам адпавядае інтарэсам эліт Заходняй Еўропы ў якасці часткі антырасійскага "Санітарнага кардона". Мадэрновы тыранічны лукашыцкі рэжым цалкам упісваецца ў крызісную усходнееўрапейскую карціну.
Менавіта такой назоў і падыходзіць для часопіса які культывуе прафесійную, сур'ёзную цікавасць да света вайсковай гісторыі. Добрай якасці надрукаваны ды распавядае аб тым як стваралісь і як трымалісь узброенай сілай моцныя гаспадарства, імперыі.

Империя истории № 2 - 2002 ( Read more... )
Гульні ў падсвядомае спатрэбілісь дзеля таго каб легалізаваць самыя ўбоскія ды вылюдычныя спосабы задавальненння сваёй жывёльнасці.
Стаўленне да ўсіх людзей хто патрапіў пад поўны кантроль рэжыма становіцца відавочнай па таму чым іх кормяць. І ў зэкаў і ў салдат беларускай арміі рацыён шмат у чым супадае. Часткай асновы кармлення і тых і другіх складаюць такія стравы як вараная рыба ды бігус (для недасведчаных тлумачу. Бігус - гэта патушаная кіслая капуста, але прыгатаваная да такой ступені, як распявадалі хлопцы быўшыя ў армііі, ад аднаго паха паварочвалі не даходзячы да сталовай). Зэкі часам ядуць бігус бо ня маюць вольнага доступа да шапікаў з прадуктамі, а салдаты беларускай арміі накіроўваюць у такім выпадку за ежай у "самоволку" маладых "духов", калі шапікаў на тэрыторыі вайсковай часці няма. Але большасць зэкаў усё ж адмаўляецца ад варанай рыбы, асаблівай агідай карыстаецца вараная камбала з неперадаваемым ёдзістым водарам і густам. Адным з рэцэптаў таго як пераўтварыць у нешта ядомае вараную рыбу, якім падзяліўся са мной знаёмы мужык, адсідзеўшы па падзрэнню у гандлі выбуховымі рэчавамі. Бярэцца вараная рыба, а яе шмат бо адмаўленняў яе есці вельмі шмат, з якой вымаюцца ўсе косткі, атрыманае змешваецца са сланечным алеям ды працёртым часныком і апасля некалькіх гадзін чакання атрымліваем пашцет які ў вячэру ўжываецца з гарбатай. Прыемнага апетыту. Ня ведаю на якіх умовах будзе служыць Франак Вячорка, але калі ён пазнаёміцца з усім каларытам беларускай арміі яму зрэшты будзе аб чым паразмаўляць з Паўлам Севярынцам, якім мае багаты досвед "отсидки".
Мадэрнае разуменне беларускасці стала толькі марудзіць справу паўстання нацыі, хоць бы таму што не дазваляе выйсці за ценяў постацяў адраджэнскіх нацыянальных дзяечаў. Гэта не значыць адмовіцца ад шляха пройдзенага нацыяй дзеля кан’юнктурных мэтаў прыстасавання. Наадварот, трэба ўзняць пытанні яе жыцця на большую вышыню выразнасці, надаць ім вастрыню часу, праз дасягненне існасці, пазбаўленне ад інэрцыі ды рэфармізма, а праз яго і прыхаванага канфармізма. Апошнімі ўжо “класічнымі” адданымі нацыяналістамі былі тыя хто дэсантаваўся з амерыканскіх самалётаў у 1950-х. З іх вынішчэннем ці знявольваннем скончылась вялікая і трагічная эпоха нацыянальнага Рысарджымента. ( Read more... )

Знайшоў сайт літаратара паэта і перакладчыка Ефрэмава з падборам вершаў літоўскіх паэтаў. Цікава, а дзе-небудзь у сеціве ёсць пераклады літоўскіх паэтаў на беларускую мову? ( Read more... )

